У ВДУ імя П. Машэрава адкрылі абноўлены корпус педагагічнага факультэта
Напярэдадні навагодніх і калядных святаў у Віцебску адбылося ўрачыстае адкрыццё абноўленага корпуса педагагічнага факультэта ВДУ імя П. Машэрава на вуліцы Чэхава. Гэтая падзея стала значным укладам у развіццё адукацыйнай інфраструктуры рэгіёна.
Старшыня аблвыканкама Аляксандр Субоцін адзначыў важнасць рэканструкцыі, падкрэсліўшы, што ўсяго за тры мільёны рублёў удалося аднавіць будынак, які з'яўляецца помнікам архітэктуры XIX стагоддзя.
– Гэта не проста навучальны корпус, а месца, дзе навучаюцца больш за 600 студэнтаў. Менавіта тут будзе вучыцца 300 замежных студэнтаў, фарміруючы сваё ўяўленне аб нашай краіне і адукацыі, – сказаў кіраўнік вобласці.