Міністр юстыцыі Рэспублікі Беларусь Яўгеній Каваленка наведаў Докшыцкі раён
Дабрачынная акцыя «Нашы дзеці» актыўна праходзіць у краіне. Міністр юстыцыі Рэспублікі Беларусь Яўген Каваленка наведаў Докшыцкі раён, паведамляе раённая газета "Родныя вытокі".
Па традыцыі, якая склалася паміж ведамствам і Бярозкаўскай базавай школай, міністр наведаў гэту ўстанову адукацыі на навагоднім прадстаўленні. Разам з ім на свята прыехалі намеснік старшыні Докшыцкага райвыканкама Аксана Палачаніна, генеральны дырэктар РУП па аказанні паслуг «БелЮрЗабеспячэнне» Валерый Дашкоўскі, начальнік галоўнага ўпраўлення юстыцыі Віцебскага аблвыканкама Сяргей Канапелька, начальнік аддзела па адукацыі райвыканкама Дзмітрый Парцянко.
Госці павіншавалі дзяцей і пажадалі ім поспехаў і святочнага настрою.
У падарунак ад Міністэрства юстыцыі бярозкаўскія школьнікі атрымалі сертыфікаты на набыццё электрычнай пліты і на наведванне Мінскага дэльфінарыя, спартыўны інвентар, стэлажы, набор развіваючых гульняў і прысмакі. Ад Докшыцкага райвыканкама ўручаны сертыфікат на наведванне музычнага спектакля.
У сваю чаргу дзеці ўручылі гасцям навагоднія шары, зробленыя сваімі рукамі.