У Віцебску прайшоў абласны этап праекта «Студэнт года»
За званне лепшага студэнта Віцебшчыны і права прадстаўляць вобласць у фінале конкурсу «Студэнт года» змагаліся сем удзельнікаў з шасці ВНУ вобласці. Уладальнікам звання «Студэнт года – 2024» стала Аляксандра Карповіч з ВДТУ.
Конкурсанты паспяховыя ў вучобе і могуць пахваліцца дасягненнямі ў навуцы, творчасці, спорце і шмат чым іншым. Конкурсныя выпрабаванні ўключалі візітоўку, красамоўства і творчы тур.
Так, ад Віцебскага філіяла Міжнароднага ўніверсітэта «МИТСО» выступаў Данііл Трыфанаў, ад Віцебскай дзяржаўнай акадэміі ветэрынарнай медыцыны – Таццяна Шалыга. ВДУ імя П. Машэрава прадстаўляў Іван Мельнікаў, Віцебскі дзяржаўны тэхналагічны ўніверсітэт – Аляксандра Карповіч. Ад Віцебскага медуніверсітэта выступала Яна Казновецкая. Полацкі дзяржаўны ўніверсітэт імя Ефрасінні Полацкай прадстаўлялі адразу два ўдзельнікі – Мікіта Балюк і Уладзіслаў Празораў.