Военно-патриотический клуб «Витязь» отметил свое трехлетие

Ваенна-патрыятычны клуб «Віцязь» адзначыў сваё трохгоддзе

Патрыятызм, цвёрдасць духу, дысцыплінаванасць. Такія якасці характару выхоўваюцца ў членаў ваенна-патрыятычнага клуба «Віцязь», які адзначыў трохгоддзе з дня стварэння.

 

 

Урачыстае мерапрыемства прайшло ў ВДУ імя П. Машэрава з ускладаннем кветак да памятнага знака «Ордэн Перамогі», з узнагароджаннем выдатных членаў клуба, бацькоў за выдатнае выхаванне дзяцей, якія служаць прыкладам аднагодкам, і святочным канцэртам.

«Віцязь» створаны на базе в/ч 5524 унутраных войскаў МУС Рэспублікі Беларусь. Клуб аб'ядноўвае 150 юнакоў і дзяўчат са школ Віцебска. Яны вывучаюць асновы рукапашнага бою, ваенна-прыкладную і медыцынскую падрыхтоўку, удзельнічаюць у грамадскім жыцці горада.

– Ваенна-патрыятычны клуб з'яўляецца кавальняй кадраў для сілавых органаў любой накіраванасці. І нават у таго, хто абярэ грамадзянскую прафесію, усё роўна будзе стрыжань, які не дасць зламацца, а дапаможа прыняць правільнае рашэнне ў любой крытычнай сітуацыі, – віншуючы «Віцязь» з днём нараджэння, адзначыў старшыня аблвыканкама Аляксандр Субоцін.

Крыніца

Ваенна-патрыятычны клуб «Віцязь» адзначыў сваё трохгоддзе