Александр Субботин провел прямую телефонную линию

Аляксандр Субоцін правёў прамую тэлефонную лінію

У гэтую суботу, 14 снежня, кіраўнік вобласці Аляксандр Сабуцін правёў прамую тэлефонную лінію.

 

 

Гадамі склалася практыка: чыноўнікі рознага ўзроўню кожную суботу на працягу трох гадзін уваходзяць, што называецца, у «шчыльны кантакт» з насельніцтвам. У любога грамадзяніна нашай краіны ёсць магчымасць патэлефанаваць кіраўніку, дзяржаўнаму ўпраўленцу, каб прама, а часам нават і не саромеючыся ў выразах, выказацца пра надзённае, паскардзіцца, задаць пытанне і папрасіць аб дапамозе. Галоўнае – чалавека пачуюць, дапамогуць, пракансультуюць і проста па-чалавечы, без лішняй бюракратыі, падтрымаюць.

Звычайна журналісцкія матэрыялы з такіх мерапрыемстваў будуюцца прыкладна аднолькава: паступіла столькі-то званкоў, узняты такія-то праблемы. Як вынік – рашэнні прыняты, а пытанні пастаўлены на кантроль.

Каб захаваць прыняты пратакол і не парушаць традыцый, я, вядома, праінфармую чытача: у гэты раз старшыні аблвыканкама паступіла 26 званкоў. Людзі звярталіся з абласнога цэнтра, Оршы, Пастаў, Докшыц, Глыбокага. Традыцыйна пераважалі праблемы ЖКГ, прыкметна менш пытанняў стала датычна якасці дарог.

Так, адной заяўніцы «пыліць» даламітавае пакрыццё, якім нядаўна падсыпалі праезную частку, яшчэ адна тэлефанаваўшая прасіла звярнуць увагу на мікрараён «Пясковацікі» і заасфальтаваць сваю чацвёртую з дванаццаці «Ліній» (так называюцца вуліцы гэтага прыватнага сектара ў Віцебску).

Крыніца

Аляксандр Субоцін правёў прамую тэлефонную лінію