Новыя праекты на ТВ і праца ў калектывах. У Віцебску прайшло пасяджэнне калегіі ідэалагічнай вертыкалі вобласці
У Медыяцэнтры Віцебскай вобласці прайшло пасяджэнне калегіі галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы і па справах моладзі аблвыканкама.
– Мы зараз знаходзімся ў актыўнай фазе выбарчай кампаніі. Гэта накладвае асаблівую адказнасць на ідэалагічную вертыкаль, прадстаўнікоў СМІ, – адзначыла начальнік галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы і па справах моладзі аблвыканкама Марына Новіцкая. – Для ідэалагічнай вертыкалі – вялікае поле работы. Галоўная роля – інфармацыйная. Мы бачым, як імкліва развіваецца інтэрнэт, як у сацсетках па-рознаму могуць падаваць тую ці іншую інфармацыю. Таму неабходна праз зносіны ў працоўных калектывах, інфармацыйна-тлумачальную работу, інфармацыйна-прапагандысцкія групы даносіць праўдзівую інфармацыю. Важна чуць праблемы людзей, ведаць, чым яны жывуць, што іх хвалюе, быць звязуючым звяном паміж насельніцтвам і тымі органамі, якія абавязаны вырашаць жыццёвыя пытанні.