ВДУ – уладальнік Гран-пры Міжнароднай бізнес-прэміі «Лідэр года – 2024»
6 снежня ў Мінску адбылося ўручэнне Міжнароднай бізнес-прэміі «Лідар года – 2024».
Высокую ацэнку сваёй дзейнасці атрымаў ВДУ імя П.М. Машэрава. У намінацыі «Адукацыя» за высокі ўзровень прафесійнай падрыхтоўкі спецыялістаў, прымяненне сучасных адукацыйных тэхналогій і развіццё практыка-арыентаванага навучання, пашырэнне міжнароднага супрацоўніцтва і навуковую дзейнасць універсітэт стаў уладальнікам Гран-пры Міжнароднай бізнес-прэміі «Лідар года – 2024». Найсур'ёзнейшая ўзнагарода стала ўжо другой у скарбонцы ўніверсітэта за гісторыю існавання ганаровай прэміі (папярэдняя ўзнагарода была ўручана ВДУ ў 2021 годзе).
Святочную атмасферу ствараў Заслужаны калектыў Рэспублікі Беларусь «Узорна-паказальны аркестр Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь».