Аляксандр Субоцін прыняў удзел у дыялогавай пляцоўцы "Разам за адзіную Беларусь!"
Сацыяльна-эканамічнае развіццё рэгіёна, прапановы па рэалізацыі студэнцкіх ініцыятыў, маючыя адбыцца выбары Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Гэта і не толькі абмеркавалі на сустрэчы ў фармаце адкрытага дыялогу са старшынёй абласнога выканаўчага камітэта Аляксандрам Субоціным у ВДУ імя П. Машэрава.
Перад пачаткам дыялогу студэнты ўніверсітэта прадставілі свае праекты, распрацаваныя за год. Адным з іх стаў сацыяльны праект «Vitebsk без межаў», накіраваны на дапамогу замежным студэнтам, якія навучаюцца ў ВДУ больш чым з 20 краін свету. Праект уключае экскурсіі па Віцебску на некалькіх мовах, у тым ліку англійскай, кітайскай, нямецкай і французскай. Распрацоўшчыкі ўпэўненыя, што гэта дапаможа замежнікам лепш інтэгравацца ў грамадства і пашырыць адукацыйны вопыт.
Аляксандр Субоцін падтрымаў ініцыятыву і паабяцаў дапамагчы ў яе рэалізацыі на ўзроўні вобласці. Ён таксама прапанаваў падумаць аб стварэнні праектаў, прысвечаных гарадскім легендам і мясцовым славутасцям.
У ходзе сустрэчы старшыня аблвыканкама адзначыў важнасць зносін паміж пакаленнямі і захавання ўзаемнай павагі. Ён падкрэсліў, што дыялогавая пляцоўка служыць для падтрымання гэтага працэсу, а таксама для абмеркавання актуальных пытанняў, такіх як электаральная кампанія і развіццё рэгіёна.
Рэктар універсітэта Валянціна Багатырова падкрэсліла важнасць актыўнага ўдзелу моладзі ў грамадскім жыцці. Яна адзначыла, што 2025 год стане знакавай падзеяй для Беларусі, бо ў гэтым годзе пройдуць выбары Прэзідэнта.