Фотафакт: праект «Разам працуем, разам спяваем!» стартаваў у Віцебску
Першым праект «Разам працуем, разам спяваем!» падчас «Марафону адзінства» ветліва прыняў у сваіх сценах калектыў прыватнага унітарнага прадпрыемства «Вітбудтэхмаш».
Арганізатары падрыхтавалі насычаную канцэртную праграму. Перад калектывам завода выступілі гурт «PROвокация», ансамбль народнай музыкі «Беседа» Белтэлерадыёкампаніі, шоу-балет «Феерия».
- Вельмі запальна, незвычайна. Рада такому канцэрту, ён сапраўды згуртаваў калектыў і зарадзіў аптымізмам, - адзначыла бухгалтаp «Вітбудтэхмаша» Вольга.