В рамках «Марафона единства» в Витебске пройдет интерактивная выставка «Подвиги и судьбы партизан в документах»

У межах «Марафону адзінства» ў Віцебску пройдзе інтэрактыўная выстава «Подзвігі і лёсы партызан у дакументах».

Інтэрактивную выстаўку «Подзвігі і лёсы партызан у дакументах» прэзентуюць віцяблянам у рамках «Марафону адзінства» выдавецкі дом «Беларусь сегодня» і Нацыянальны архіў краіны.

Яна заснавана на матэрыялах унікальнага інтэрнэт-праекта «Партызаны Беларусі» і дазволіць наведвальнікам азнаёміцца з архіўнымі дакументамі, узнагароднымі лістамі, апісаннем баёў і сутычак, даведацца новыя факты пра партызанскі рух. У пошукавай базе даных можна будзе знайсці звесткі пра родных і землякоў. Ды і проста ўгледзецца ў твары, адлюстраваныя на рэдкіх фотаздымках той гераічнай эпохі.

Гараджан і гасцей Віцебска запрашаюць у Мастацкі музей, дзе экспазіцыя будзе працаваць 29-30 лістапада з 10.00 да 18.00.

Крыніца

У межах «Марафону адзінства» ў Віцебску пройдзе інтэрактыўная выстава «Подзвігі і лёсы партызан у дакументах».