Больш за 400 навабранцаў 103-й Віцебскай асобнай гвардзейскай паветрана-дэсантнай брыгады прынялі прысягу на вернасць Радзіме
Урачысты рытуал прайшоў на плошчы Перамогі з шматлікім удзелам родных і блізкіх навіспечаных дэсантнікаў.
Звяртаючыся да вайскоўцаў і бацькоў, старшыня аблвыканкама Аляксандр Субоцін павіншаваў з адной з найважнейшых у жыцці кожнага мужчыны падзеяў.
– Сёння гвардзейцы працягваюць багатыя традыцыі, гераічнае мінулае сваіх папярэднікаў. Мы ведаем мноства прыкладаў добрасумленнага выканання воінскага абавязку. Гісторыя сведчыць аб мужнасці, гераізме, патрыятызме дэсантнікаў, іх адданасці сваёй Радзіме, высокім прафесіяналізме і няма сумневу ў тым, што новае папаўненне салдат унясе свой уклад у забеспячэнне ваеннай бяспекі нашай краіны, – падкрэсліў Аляксандр Субоцін.
Ад імя бацькоў выступіла Вольга Камовіч, якая назвала падзею для сябе і сына святочным і хвалюючым днём.
– Я ганаруся тым, што мой сын дэсантнік. Я ўдзячная афіцэрам, якія дапамаглі майму сыну хутчэй прывыкнуць да няпростых правілаў армейскага жыцця, асвоіць асновы баявой падрыхтоўкі і бачу, як ён узмужнеў за гэты месяц, – сказала Вольга Камовіч і звярнулася да ўсіх вайскоўцаў: – Знаходзячыся ў армейскім страі, заўсёды памятайце, што мы вас любім і чакаем дома.