Фотафакт: У Віцебску прайшоў абласны этап рэспубліканскага прававога турніру «Сіла Закона»
У Віцебску прайшоў абласны этап рэспубліканскага прававога турніру «Сіла Закона».
Каля 70 школьнікаў аб'яднаў абласны этап рэспубліканскага прававога турніру «Сіла Закона» ў Віцебскім філіяле Міжнароднага ўніверсітэта "МИТСО". Сёлета навучэнцам трэба было адказаць на пытанні ў форме тэсціравання па тэме «Прэзідэнт – гарант Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, правоў і свабод чалавека».
Па выніках турніру пераможцы сярод 9 класаў:
1 месца – Ганна Папкова (Полацкая дзяржаўная гімназія № 2)
2 месца – Арына Будкевіч (Талачынская СШ № 1 імя Ф. Макавецкага)
3 месца – Мацвей Ляцько (Арёхаўская СШ імя М. Касцючэнкі Ушацкага раёна)
Пераможцы сярод 10 класаў:
1 месца – Арына Афанасенка (Віцебская гімназія № 2)
2 месца – Сафія Лапко (Полацкая дзяржаўная гімназія № 2)
3 месца – Ксенія Казакова (Гімназія № 5 г. Віцебска імя І. Люднікава)
Пераможцы сярод 11 класаў:
1 месца – Аляксандра Елісеенка (СШ № 1 г. Докшыцы)
2 месца – Ягор Бараноўскі (Гімназія №1 г. Віцебска імя Ж. Алфёрава)
3 месца – Анастасія Іванцова (СШ № 21 г. Оршы)