Как в Витебске прошел концерт открытия 35-го Международного фестиваля современной хореографии

Як у Віцебску прайшоў канцэрт адкрыцця 35-га Міжнароднага фестывалю сучаснай харэаграфіі

Пры аншлагу, відовішчна, эмацыйна прайшоў канцэрт адкрыцця 35-га Міжнароднага фестывалю сучаснай харэаграфіі.

 

 

Гэта ў чарговы раз даказвае, што ў Віцебску любяць IFMC, чакаюць сустрэчы з калектывамі, якія мовай пластыкі гавораць аб вечных ісцінах, сучасным свеце, радуюцца, сумуюць, разважаюць.

– Гэты фестываль стаў адной з самых прыгожых і яркіх жамчужын у фестывальным жыцці Віцебшчыны, усёй Беларусі. Удзельнікі, якія стаяць на гэтай сцэне, будуць дарыць нам сваю творчасць, дзяліцца ідэямі, думкамі, праслаўляць мастацтва. Хачу пажадаць усім незабыўных эмоцый, новых сустрэч і натхнення, – адзначыў на ўрачыстай цырымоніі адкрыцця форуму танца старшыня аблвыканкама Аляксандр Субоцін.

Першы намеснік міністра культуры Беларусі Валерый Громада зачытаў прывітанне міністра культуры Анатоля Маркевіча.

Крыніца

Як у Віцебску прайшоў канцэрт адкрыцця 35-га Міжнароднага фестывалю сучаснай харэаграфіі