Генадзь Сабыніч азнаёміўся з ходам будаўніцтва двух аб'ектаў АПК у Верхнядзвінскім раёне
З рабочым візітам Верхнядзвінскі раён наведаў першы намеснік старшыні Віцебскага аблвыканкама Генадзь Сабыніч.
З ходам будаўніцтва жывёлагадоўчых аб'ектаў, якія павінны быць уведзены ў строй у 2024 годзе, яго азнаёмілі першы намеснік старшыні райвыканкама – начальнік упраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні Сяргей Валькоў і намеснік старшыні па будаўніцтве Дзмітрый Рэўт.
Да канца года ў ААТ «Шайцерава» чакаюць знакавай падзеі – уводу ў эксплуатацыю малочна-таварнага комплексу на 400 галоў. У памяшканні, якія ўзводзяцца з апярэджаннем графіка, пераедзе палова дайнага статка. Цяпер вядуцца работы па мантажы даільнага абсталявання DeLaval і стварэнні інфраструктуры.
Увод сучаснай вытворчасці дазваляе разлічваць на надоі звыш 9 тысяч кілаграмаў ад каровы ў год.
Як адзначыў Генадзь Сабыніч, калектыў на чале з кіраўніком Міхаілам Гумненковым не наракае на праблемы, а шукае шляхі іх вырашэння і паспяхова ідзе да намечанай мэты.