В агрогородке Бабиновичи Лиозненского района открыли станцию обезжелезивания

У аграгарадку Бабінавічы Лёзненскага раёна адкрылі станцыю ачысткі ад жалеза

Па словах старшыні раённага Савета дэпутатаў Сяргея Шляднева, гэта не першы падобны аб'ект водазабеспячэння, які адкрываецца на Лёзненшчыне.

 

– Станцый абезжалезвання ўжо больш за дваццаць. Важна, што чыстая вада прыходзіць у дамы вяскоўцаў. Велізарны дзякуй Віцебскводаканалу, які ў апошнія гады актыўна працуе ў гэтым напрамку ў нашым раёне, – падкрэсліў Сяргей Шляднеў.

Падчас урачыстага мерапрыемства прадстаўнікі раённай улады і філіяла «Віцебскводаканал» узнагародзілі ганаровымі граматамі і падзячнымі лістамі ўсіх, хто браў удзел у будаўніцтве аб'екта. Словы падзякі гучалі і ад мясцовых жыхароў.

– Прыемна адкрыць кран, наліць у шклянку чыстай вады і выпіць яе. У любы час і ў любым аб'ёме! Спадзяюся, што якасць вады ў нашых дамах захаваецца на доўгія гады, – адзначыла Таццяна Варанцова.

Крыніца

У аграгарадку Бабінавічы Лёзненскага раёна адкрылі станцыю ачысткі ад жалеза