Инвесторам предлагаются 116 объектов недвижимости и 92 производственные площадки

Інвестарам прапануюцца 116 аб'ектаў нерухомасці і 92 вытворчыя пляцоўкі

Камітэтам «Віцебскаблмаёмасць» сумесна з раёнамі актуалізаваны пералік невыкарыстоўваемых аб'ектаў нерухомасці, якія могуць быць перададзены інвестару на бязвыплатнай аснове пад рэалізацыю інвестыцыйнага праекта, альбо выстаўлены на аўкцыён за базавую велічыню.

 

 

Гэты пералік налічвае 116 аб'ектаў нерухомасці. Найбольшая колькасць аб'ектаў прапануецца ў Глыбоцкім і Ушацкім раёнах.

Таксама камітэтам сфарміраваны пералік з 92 вытворчых пляцовак для прапановы інвестарам пад стварэнне новых і пашырэнне дзеючых вытворчасцей. Іх агульная плошча складае 506 гектар.

Найбуйнейшай невыкарыстоўванай вытворчай пляцоўкай з прапанаваных, з'яўляецца пляцоўка былога завода па вытворчасці цэглы, размешчаная на тэрыторыі Расонскага раёна побач з в. Альбрэхтава.

Вытворчы комплекс уключае 24 будынкі і збудаванні плошчай 25815 кв.м. На тэрыторыю завода падведзены прыродны газ, водаправод, маецца электразабеспячэнне.

Крыніца

Інвестарам прапануюцца 116 аб'ектаў нерухомасці і 92 вытворчыя пляцоўкі