В Бешенковичском районе перезахоронили останки советских воинов, погибших в годы Великой Отечественной войны

У Бешанковіцкім раёне перапахавалі астанкі савецкіх воінаў, якія загінулі ў гады Вялікай Айчыннай вайны

У Бешанковіцкім раёне з ушанаваннем перапахавалі астанкі савецкіх воінаў, якія загінулі ў гады Вялікай Айчыннай вайны.

 

У ходзе пошукавых работ, праведзеных летам 2024 года вайскоўцамі 52-га асобнага спецыялізаванага батальёна на месцах пахаванняў каля в. Равякі Соржыцкага сельсавета і каля грамадзянскіх могілак в. Высокая Гара Бачэйкаўскага сельсавета, былі знойдзены астанкі 10 савецкіх салдат, якія загінулі ў 1944 годзе. Выяўленыя фрагменты абмундзіравання і амуніцыі перыяду Вялікай Айчыннай вайны пацвердзілі, што ў магілах былі пахаваны менавіта савецкія воіны.

Астанкі траіх чырвонаармейцаў з ушанаваннем перапахавалі на воінскіх могілках у в. Кляшчына, яшчэ сямярых – у брацкай магіле ў в. Задарожжа. Ад аднаго да другога месца пахавання адбыўся патрыятычны аўтапрабег.

Крыніца