В Витебском облисполкоме обсудили развитие Ушачского района

У Віцебскім аблвыканкаме абмеркавалі развіццё Ушацкага раёна

Павышэнне эканамічнай эфектыўнасці аграпрамысловага комплексу, а таксама эфектыўнае выкарыстанне турыстычнага патэнцыялу названы ў якасці ключавых кропак росту Ушацкага раёна. На пасяджэнні аблвыканкама разгледзелі праект стратэгіі развіцця дадзенага рэгіёна.

 

 

Як адзначыў першы намеснік старшыні аблвыканкама Генадзь Сабыніч, на сённяшні дзень раён адстае па многіх сацыяльна-эканамічных паказчыках. На гэта звярнуў увагу прэм'ер-міністр Беларусі Раман Галоўчанка, які наведаў сёлета Ушаччыну, і які даручыў мясцовым уладам сумесна з аблвыканкамам распрацаваць стратэгію развіцця рэгіёна на бліжэйшы час і перспектыву. Дадзены бізнес-план і быў прадстаўлены на абмеркаванне.

– Мы акцэнтавалі ўвагу на двух асноўных напрамках: сельскай гаспадарцы і турызме. Першае прадугледжвае развіццё свінагадоўлі, жывёлагадоўлі з раслінаводствам. Другое – турызм, куды ўваходзяць нашы знакавыя праекты, у прыватнасці, «Прарыў Перамогі», «ЭкстрымПрарыў», развіццё спартыўнай інфраструктуры, санаторна-курортнага лячэння, аграэкасядзіб, – падкрэсліў старшыня Ушацкага райвыканкама Сяргей Садоўскі.

Крыніца: vitebsk-region.gov.by

У Віцебскім аблвыканкаме абмеркавалі развіццё Ушацкага раёна