У Воршы супрацоўнікам Аршанскага аддзела Дэпартамента аховы ўручылі ключы ад кватэр у новабудоўлі
Ключы ад кватэр у новабудоўлі № 48 2-гі завулак Белінскага Оршы ўрачыста ўручылі супрацоўнікам Аршанскага аддзела Дэпартамента аховы Міністэрства ўнутраных спраў Беларусі.
У цырымоніі прынялі ўдзел начальнік Дэпартамента Міністэрства ўнутраных спраў генерал-маёр міліцыі Аляксандр Шэпелеў, старшыня Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў Дзмітрый Дзямідаў, начальнік абласнога ўпраўлення Дэпартамента аховы палкоўнік міліцыі Сяргей Мурашкін.
– Важна мець надзейны тыл, каб выразна выконваць пастаўленыя задачы. У нас у краіне прыняты Указ кіраўніка дзяржавы, дзякуючы якому сем'і вайскоўцаў у першую чаргу забяспечваюцца жыллём, – падкрэсліў Аляксандр Шэпелеў. – Усё робіцца для таго, каб мы жылі годна, выхоўвалі дзяцей, забяспечвалі грамадскі парадак у нашай краіне і рухаліся наперад. І хоць мы сёння ўручаем ключы ад арэнднага жылля, але маем на ўвазе тое, што гэта ўмоўна арэнднае жыллё. Пасля праходжання пэўнага тэрміну службы супрацоўнікамі аддзела, гэтыя кватэры пяройдуць у іх уласнасць.
Крыніца: vitebsk-region.gov.by