В Витебске дан старт областной молодежной стройке

У Віцебску дадзены старт абласной маладзёжнай будоўлі

Аб'ектам абласной маладзёжнай будоўлі стала дарожнае палатно вуліцы Арэхаўская. Да справы ўключыліся будучыя будаўнікі – навучэнцы каледжаў і ВНУ паўночнага рэгіёна.

 

– Маладых людзей усё больш прыцягваюць студэнцкія атрады, якія даюць магчымасць атрымаць каштоўны вопыт, падзарабіць і пасля заканчэння каледжа ці ВНУ стаць больш дасведчаным спецыялістам: інжынерам, мулярам ці бетоншчыкам. Нашы хлопцы прымаюць актыўны ўдзел у будаўніцтве дзіцячых садкоў, школ, жылых дамоў, – адзначыла першы сакратар абласнога камітэта БРСМ Жанна Нарыцына. – Цяпер нашы байцы таксама задзейнічаны на будаўніцтве некалькіх жылых дамоў, гарадскога парку, дзіцячага садка ў Наваполацку. У планах – кінуць працоўны дэсант на будаўніцтва 9-павярховага дома ў адным з раёнаў Віцебскай вобласці.

Хлопцы, якіх пад сваё крыло ўзяло ТАА «Пліссабуд», будуць працаваць у якасці падручных рабочых, укладваць плітку і бардзюр.

Крыніца: vitebsk-region.gov.by

У Віцебску дадзены старт абласной маладзёжнай будоўлі