Детский дом семейного типа открыли в Полоцке

Дзіцячы дом сямейнага тыпу адкрылі ў Полацку

У Полацку сёння, 14 кастрычніка, адкрылі дзіцячы дом сямейнага тыпу. Удзельнікамі знамянальнай падзеі сталі прадстаўнікі абласных і мясцовых органаў улады, грамадскіх арганізацый, а таксама ўсе, хто быў датычны да рэалізацыі дадзенага праекта.



У раёне гэта ўжо другі дзіцячы дом сямейнага тыпу (першы адкрылі ў 2015 годзе ў аграгарадку Жарнасекі). Прасторны двухпавярховы катэдж цалкам добраўпарадкаваны. У ім некалькі спальняў, утульная гасцёўня і кухня. Ёсць унутраны дворык і прасторная тэрыторыя, дзе знайшлося месца як для агульнай зоны адпачынку, гульнявой пляцоўкі, так і пад агарод і сад. Расці тут будзе камфортна ўсім дзецям, якія трапілі ў сям'ю, перакананая бацька-выхавальнік Ганна Уладзіміраўна Власава. Яе меркаванню можна верыць — прыёмным бацькам ва ўпраўленні па адукацыі Полацкага райвыканкама яна працуе з 2006 года. За гэты час выхавала 14 прыёмных дзяцей. Заўсёды побач надзейнае плячо мужа Івана Сяргеевіча, электраманцёра ААТ «Нафтан».

Цяпер у іх сям'і падрастаюць родны і трое прыёмных сыноў. Днямі іх дружную кампанію ўжо папоўнілі яшчэ трое дзяцей. Старэйшым дзецям, Арцёму і Кірылу, па 14 гадоў, самай малодшай Эміліі тры гады, адзначае Ганна Уладзіміраўна:

— Дзіцячыя дамы сямейнага тыпу з'яўляюцца прафесійнай формай выхавання, клопату пра дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў. Са свайго боку, зробім усё магчымае, каб іх дзяцінства прайшло ў дружнай сямейнай абстаноўцы, рабяты выраслі добрымі людзьмі і сапраўднымі патрыётамі.

Крыніца: vitebsk-region.gov.by

Дзіцячы дом сямейнага тыпу адкрылі ў Полацку