В Витебском облисполкоме чествуют многодетных матерей

У Віцебскім аблвыканкаме ўшаноўваюць шматдзетных маці

Сёння ў Віцебскім аблвыканкаме пануе асаблівая атмасфера прыгажосці, любові і далікатнасці! Тут праходзіць урачысты прыём жанчын – шматдзетных маці Віцебшчыны.

Старшыня аблвыканкама Аляксандр Субоцін:

– Віншую ўсіх мам са знамянальным святам – з Днём Маці, а таксама ўсіх праваслаўных з Пакровам Прасвятой Багародзіцы. Знамянальна, што ў гэты дзень мы ўручаем і ордэны, і прэміі Зінаіды Тусналобавай-Марчанкі.

У Віцебскай вобласці пражывае 11,8 тыс. шматдзетных сем'яў.

Дзяржава падтрымлівае шматдзетныя сем'і: пачынаючы ад падрыхтоўкі да школы, заканчваючы выплатай розных дапамог. Так, у вобласці ў 2024 годзе для падрыхтоўкі да навучальнага года аказана матэрыяльная дапамога 25 тыс. сем'ям (48,1 тыс. дзяцей) на суму амаль шэсць млн. рублёў.

З святам, нашы дарагія мамы! Будзьце шчаслівыя і здаровыя.

Крыніца: vitebsk-region.gov.by

У Віцебскім аблвыканкаме ўшаноўваюць шматдзетных маці