С 14 октября на Витебщине стартует республиканская акция «За безопасность вместе»

З 14 кастрычніка на Віцебшчыне стартуе рэспубліканская акцыя «За бяспеку разам»

Адной з асноўных прычын пажараў па-ранейшаму застаецца невыкананне грамадзянамі правілаў пажарнай бяспекі па неасцярожнасці або па невукасці, але вынік адзін.

 

 

З мэтай папярэджання такіх пажараў, а таксама павышэння інфармаванасці насельніцтва ў сферы забеспячэння пажарнай бяспекі, умацавання правапарадку, папярэджання правапарушэнняў, учыненых грамадзянамі ў стане алкагольнага ап'янення, з 14 па 30 кастрычніка 2024 года на тэрыторыі г.Віцебска пройдзе рэспубліканская акцыя «За бяспеку разам».

У прафілактычных мерапрыемствах прымуць удзел прадстаўнікі Міністэрства ўнутраных спраў, Міністэрства працы і сацыяльнай абароны, Міністэрства адукацыі, Міністэрства інфармацыі, Міністэрства жыллёва-камунальнай гаспадаркі, Міністэрства аховы здароўя і Міністэрства энергетыкі, а таксама Беларускае добраахвотнае пажарнае таварыства.

Традыцыйна, у першую чаргу, суб'екты прафілактыкі нададуць увагу сем'ям, у якіх дзеці знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы, адзінокім і самотна пражываючым пажылым грамадзянам, інвалідам, грамадзянам, якія выкарыстоўваюць сваё жыллё для распіцця спіртных напояў, асобам, якія вядуць асацыяльны лад жыцця, ветэранам Вялікай Айчыннай вайны і іншым, найбольш сацыяльна ўразлівым катэгорыям грамадзян.

Далучайцеся да акцыі – будзем за бяспеку разам!

Крыніца: vitebsk-region.gov.by

З 14 кастрычніка на Віцебшчыне стартуе рэспубліканская акцыя «За бяспеку разам»