Спартсмены Віцебскай вобласці занялі другое месца ў адкрытым чэмпіянаце Беларусі па марафоне
У мінулую суботу ў Магілёве адбыўся адкрыты чэмпіянат Беларусі па марафоне. У спаборніцтвах жанчын перамагла Марына Даманцэвіч з Віцебска (з вынікам 2:38.39), паведамляе сайт Беларускай федэрацыі лёгкай атлетыкі.
У мужчынскай частцы праграмы адразу два прадстаўнікі Віцебскай вобласці ўвайшлі ў пяцёрку найлепшых: Аляксандр Васілевіч фінішаваў чацвёртым, Сяргей Міхалкін – пятым. А перамог мінчанін Аляксандр Прымаў. Дарэчы, ён і Марына Даманцэвіч летась таксама выйгралі гэтыя спаборніцтвы.
У камандным заліку ў адкрытым чэмпіянаце Беларусі па марафоне бегуны Віцебскай вобласці занялі другое месца.
Крыніца: vitebsk-region.gov.by