Кіраўніцтва Віцебскай вобласці накіравала віншаванне з Днём настаўніка
Паважаныя работнікі сферы адукацыі, ветэраны педагагічнай працы! Шчыра віншуем вас з Днём настаўніка!
Гэта свята аб'ядноўвае ўсіх, хто прысвяціў сваё жыццё высакароднай місіі — выхаванню і адукацыі маладога пакалення. Педагагічнае майстэрства ва ўсе часы карысталася бязмежнай павагай.
Вы прысвяцілі сябе вельмі важнай прафесіі, ад якой шмат у чым залежыць будучыня дзяржавы.
Штодня настаўнікі адкрываюць новыя гарызонты ведаў і натхняюць на заваяванне вяршынь. Вы не проста перадаеце веды, вы запальваеце іскры ў сэрцах вучняў, дазваляючы ім верыць у сябе і свае здольнасці, дапамагаеце вызначыць сваё месца ў грамадстве. Ваша адданасць справе і імкненне развіваць у дзецях любоў да вучэння — гэта дар, які немагчыма пераацаніць.
Мы ганарымся нашымі настаўнікамі і вучнямі, якія па традыцыі з годнасцю прадстаўляюць вобласць на рэспубліканскіх і міжнародных алімпіядах, з гонарам выступаюць на прэстыжных конкурсах і форумах, праслаўляючы наш рэгіён. Па выніках заключнага этапу рэспубліканскіх школьных алімпіяд мы займаем ганаровае трэцяе месца.
Асаблівую падзяку выказваем ветэранам педагагічнай працы, якія не толькі ўнеслі вялікі ўклад у навучанне і выхаванне некалькіх пакаленняў юных жыхароў Віцебшчыны, але і перадалі свой каштоўны вопыт цяперашнім настаўнікам.
Няхай кожны ваш дзень будзе напоўнены радасцю і задавальненнем ад зробленай працы.
Здароўя вам, дарагія настаўнікі, цярпення і творчых поспехаў!
З павагай,
Аляксандр Субоцін, старшыня Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта
Дзмітрый Дзямідаў, старшыня Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў
Крыніца: vitebsk-region.gov.by