Былы будынак РАУС на вуліцы Суворава стаў самым дарагім за апошнія 10 гадоў аб'ектам, прададзеным камітэтам на аўкцыёне
Больш чым за тры мільёны рублёў (3261912 руб.) будынак былога РАУС па вуліцы Суворава ў Віцебску набыў інвестар з Мінска, які вядзе бізнес у IT-сферы.
Гэты аб'ект – самы дарагі за 10 гадоў аб'ект, прададзены камітэтам дзяржаўнай маёмасці Віцебскага аблвыканкама на аўкцыёнах.
Комплекс будынкаў РАУС Кастрычніцкага раёна знаходзіцца ў гістарычнай частцы горада Віцебска па суседстве з Губернатарскім палацам і скверам Герояў Айчыннай вайны 1812 года.
У савецкія часы тут знаходзіўся штаб дывізіі ВДВ. З 1992 года тут размяшчаўся Кастрычніцкі РАУС, які ў 2020 годзе пераехаў у новы будынак па вул. Церашковай.
Комплекс прададзеных аб'ектаў, акрамя будынка РАУС, уключае суседні двухпавярховы будынак крыміналістыкі, таксама са статусам аб'екта гісторыка-культурнай каштоўнасці, а таксама карнаульнае памяшканне і тры будынкі гаражоў з аўтамабільнай стаянкой.
Новаму ўласніку прадастаўлена тры зямельныя ўчасткі агульнай плошчай больш за 6 тысяч квадратных метраў.
Плану інвестара амбіцыйныя. Трэба шмат працы, але гаварыць пра гэта можна будзе пасля стварэння праекта.
Пражываючы ў сталіцы, ён не губляе сувязь з родным для яго Віцебскам і яму неабыякава яго развіццё.
Крыніца: vitebsk-region.gov.by