Кіраўніцтва Віцебскай вобласці віншуе жыхароў рэгіёна з Днём народнага адзінства
Паважаныя жыхары Віцебскай вобласці!
Віншуем вас з Днём народнага адзінства!
Дата 17 верасня – сімвал гістарычнага афармлення беларускай нацыі і шчырага імкнення беларусаў жыць адной сям'ёй у сваім доме.
Маючы найбагацейшую гісторыю і пераадольваючы шматлікія цяжкасці, наш народ захаваў і з годнасцю пранёс праз стагоддзі сваю самабытную культуру і ментальнасць. Гэта тая аснова, якая звязвае наша мінулае, сучаснасць і будучыню.
Дзень народнага адзінства – падзяка сучаснікаў папярэднім пакаленням, якія адстаялі права самім вызначаць свой лёс. Ён унушае гонар за краіну і дае ўсведамленне таго, што беларусы – адзіны народ. У гэтым заключаюцца асновы стабільнасці і дабрабыту сучаснай беларускай дзяржавы.
Прыміце пажаданні беражлівых адносін да гістарычнай памяці, павагі да воінскага і працоўнага подзвігу пакаленняў продкаў. Няхай іх самаадданасць будзе прыкладам у справе ўмацавання беларускай дзяржаўнасці!
Узаемаразумення і згоды ў вашых дамах, душэўнага цяпла і сонечнага настрою!
З павагай,
А.М. СУБОТИН, старшыня Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта.
Д.В. ДЗЕМІДАЎ, старшыня Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў.
Крыніца: vitebsk-region.gov.by