Руководство Витебской области поздравляет работников и ветеранов лесного хозяйства и деревообрабатывающей промышленности с профессиональным праздником

Кіраўніцтва Віцебскай вобласці віншуе работнікаў і ветэранаў лясной гаспадаркі і дрэваапрацоўчай прамысловасці з прафесійным святам

Прырода шчодра адарыла віцебскую зямлю ляснымі рэсурсамі. 42 працэнты тэрыторыі нашага рэгіёну пакрыта ”зялёным золатам“.

Гэта неацэнны дар і найвялікшы нацыянальны здабытак.
 
Лясная гаспадарка – адна з вядучых галін эканомікі і важная частка яе вытворчага патэнцыялу. У лясгасах Прыдзвінскага краю працуе больш за шэсць тысяч чалавек.
Акрамя таго, дзясяткі тысяч спецыялістаў сумежных прафесій вы забяспечваеце працай.
Шляхетная праца лесаводаў здаўна знаходзілася ў шэрагу найбольш паважаных і ганаровых.
 
Заслужана напярэдадні прафесійнага свята прадстаўнікі Пастаўскага і Расонскага лясгасаў удастоены дзяржаўных узнагарод  ”За працоўныя заслугі“.    

Шчыра жадаем вам яркіх працоўных дасягненняў, поспехаў ва ўсіх пачынаннях, рэалізацыі планаў і задавальнення ад вынікаў сваёй працы.
Моцнага здароўя, шчасця і дабрабыту вам і вашым блізкім!

Крыніца: vitebsk-region.gov.by

Кіраўніцтва Віцебскай вобласці віншуе работнікаў і ветэранаў лясной гаспадаркі і дрэваапрацоўчай прамысловасці з прафесійным святам