Асаблівасці пацвярджэння выканання мер экспартнага кантролю пры мытным дэклараванні тавараў
Меры экспартнага контролю адносяцца да забаронаў і абмежаванняў, якія падлягаюць выкананню пры перамяшчэнні тавараў праз мытную мяжу Еўразійскага эканамічнага саюза (далей – ЕАЭС) і іх змяшчэнні пад мытныя працэдуры.
Згодна з Законам Рэспублікі Беларусь ад 11.05.2016 № 363-З «Аб экспартным кантролі» (далей – Закон) экспартны кантроль уяўляе сабой комплекс мер, якія забяспечваюць выкананне дазвольнага парадку ўвозу, вывазу, транзіту, выкарыстання аб'ектаў экспартнага кантролю і ажыццяўлення пасрэдніцкай дзейнасці ў дачыненні да іх.
Да аб'ектаў экспартнага кантролю адносяцца:
спецыфічныя тавары (работы, паслугі), пералікі якіх зацверджаны пастановай Дзяржаўнага ваенна-прамысловага камітэта Рэспублікі Беларусь, Дзяржаўнага мытнага камітэта Рэспублікі Беларусь ад 28.12.2007 № 15/137;
тавары, інфармацыя, работы, паслугі, вынікі інтэлектуальнай дзейнасці, не ўключаныя ў пералікі спецыфічных тавараў (работ, паслуг), на ажыццяўленне знешнегандлёвай альбо пасрэдніцкай дзейнасці з якімі юрыдычныя і фізічныя асобы абавязаны ў адпаведнасці з часткай другой артыкула 21 Закона атрымаць дазвол міждзяржаўнага органа па экспартным кантролі.
Сярод спецыфічных тавараў вылучаюць тавары падвойнага прызначэння, прадукцыю ваеннага прызначэння, а таксама тавары, якія кантралююцца ў інтарэсах нацыянальнай бяспекі Рэспублікі Беларусь.
Дазвольны парадак вывазу прымяняецца да ўсіх аб'ектаў экспартнага кантролю, а дазвольны парадак увозу – да прадукцыі ваеннага прызначэння і тавараў, якія кантралююцца ў інтарэсах нацыянальнай бяспекі Рэспублікі Беларусь.
Пры перамяшчэнні аб'ектаў экспартнага кантролю праз мытную мяжу ЕАЭС пацвярджэнне выканання мер экспартнага кантролю ажыццяўляецца шляхам прадстаўлення мытнаму органу ліцэнзіі, выдадзенай Дзяржаўным ваенна-прамысловым камітэтам (далей – Дзяржваенпрам), альбо іншага дазвольнага дакумента, прадугледжанага заканадаўствам аб экспартным кантролі. Нумар і дата дазвольнага дакумента падлягаюць указанню ў мытнай дэкларацыі.
Варта адзначыць, што для мэт экспартнага кантролю юрыдычныя і фізічныя асобы, якія маюць намер ажыццявіць увоз або вываз тавараў, абавязаны правесці іх ідэнтыфікацыю па апісанні, тэхнічных характарыстыках, а таксама па адзінай Таварнай наменклатуры знешнеэканамічнай дзейнасці ЕАЭС. У выпадку немагчымасці адназначнай ідэнтыфікацыі тавараў юрыдычныя і фізічныя асобы маюць права звярнуцца ў Дзяржваенпрам, на які ўскладаецца арганізацыя правядзення ідэнтыфікацыі.
У выпадку, калі пры здзяйсненні мытных аперацый у дачыненні да дэклараваных тавараў у мытнага органа ўзнікне абгрунтаванае сумненне ў правільнасці іх аднясення (неаднясення) да спецыфічных тавараў (работ, паслуг), мы