У Віцебску праходзіць адукацыйны форум БРСМ
У Віцебску праходзіць адукацыйны форум БРСМ, прысвечаны 22-годдзю Саюза моладзі.
– Маладзёжная палітыка нашай дзяржавы адкрывае перад рабятамі ўсе шляхі. І каб рэалізавацца ў жыцці, трэба вучыцца, імкнуцца і працаваць, – адзначыў намеснік старшыні аблвыканкама Вячаслаў Дурноў. – Саюз моладзі – гэта добрая школа жыцця, якая закладвае трывалы фундамент для паспяховага развіцця краіны. Памятайце, што кожны павінен зрабіць свой уклад. Тады Беларусь будзе ўпэўнена рухацца наперад.
Форум праходзіць пад дэвізам «Моладзь і магчымасці: натхняй і дасягай». Першыя сакратары абласнога камітэта БРСМ розных гадоў дзеляцца ўспамінамі аб арганізацыі, праектах і дасягненнях.
У гонар 22-годдзя арганізацыі для моладзі падрыхтавалі розныя розыгрышы, падарункі, адукацыйныя пляцоўкі.
Крыніца: vitebsk-region.gov.by