На сентябрь назначено 60 аукционов по продаже неиспользуемого госимущества

На верасень прызначана 60 аўкцыёнаў па продажы невыкарыстоўваемай дзяржмаёмасці

За 8 месяцаў гэтага года камітэтам дзяржмаёмасці Віцебскага аблвыканкама было абвешчана 672 аўкцыёны па продажы невыкарыстоўваемых аб'ектаў дзяржаўнай маёмасці. Таксама да продажу прапаноўваліся пакеты акцый двух прадпрыемстваў ‒ «Аўтамабільная транспартна-экспедыцыйная кампанія горада Віцебска» і «Завод «Этон».

80 аўкцыёнаў аказаліся выніковымі. Гэта дазволіла не толькі задзейнічаць невыкарыстоўваемую нерухомасць у развіцці рэгіёна, але і папоўніць дзяржаўны бюджэт на 2,221 мільёна рублёў, што больш чым у тры разы перавышае суму мінулага года.

Самым дарагім аб'ектам, прададзеным камітэтам у жніўні, стаў лячэбны корпус скурна-венералагічнага дыспансера па вул. Максіма Горкага ў Віцебску. За 103 тысячы рублёў яго набыў індывідуальны прадпрымальнік з Мінска. Пасля правядзення рэканструкцыі, тут магчыма размяшчэнне аб'екта грамадскага прызначэння.

На верасень месяц камітэтам прызначана 60 аўкцыёнаў па продажы невыкарыстоўваемых аб'ектаў дзяржаўнай маёмасці. У тым ліку 30 аб'ектаў прапануюцца да продажу на аўкцыёне за базавую велічыню.

Крыніца: vitebsk-region.gov.by

На верасень прызначана 60 аўкцыёнаў па продажы невыкарыстоўваемай дзяржмаёмасці