У Віцебскім аблвыканкаме абмеркавалі пытанні будаўніцтва жылля
Пытанні будаўніцтва і ўводу ў эксплуатацыю жылых дамоў, а таксама сацыяльна-эканамічнага развіцця Наваполацка, Аршанскага і Полацкага раёнаў увайшлі ў парадак дня адкрытага пасяджэння аблвыканкама.
Старшыня аблвыканкама Аляксандр Субоцін абазначыў дадзеныя тэмы як надзвычай важныя для Віцебшчыны.
– Жыллё – адзін з галоўных паказчыкаў развіцця рэгіёна, адна з базавых каштоўнасцей для кожнага чалавека. Таму дадзенае пытанне пастаянна знаходзіцца на кантролі і аблвыканкама, і ўрада, – падкрэсліў Аляксандр Субоцін.
Па дадзеных Белстата, Віцебская вобласць адстае па тэмпах будаўніцтва жылля. У чым прычына і як выправіць сітуацыю? Як адзначыў старшыня камітэта па архітэктуры і будаўніцтве Юрый Выжыкоўскі, адна з праблем, агульных па ўсёй рэспубліцы, – дэфіцыт будаўнікоў.
Кіраўнік ведамства таксама адзначыў, што ў параўнанні з мінулым годам назіраецца рост па ўводзе агульнай плошчы жылых дамоў. Вялікая ўвага надаецца прадастаўленню жылля шматдзетным сем'ям. Толькі сёлета навасёламі сталі 320 сем'яў і для 333 ужо будуюцца кватэры.
Дарэчы, узровень забяспечанасці жыллём насельніцтва Віцебскай вобласці складае 30,4 кв. метра на жыхара, што вышэй, чым у цэлым па рэспубліцы
Юрый Выжыкоўскі асаблівую ўвагу надаў Указу Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 253, які дазваляе ўводзіць у эксплуатацыю індывідуальныя жылыя дамы без наяўнасці дазвольнай дакументацыі.
– Мяркую, што яшчэ не ўсе грамадзяне валодаюць дадзенай інфармацыяй. Акрамя таго, у цяперашні час праходзіць узгадненне праект Указа аб змяненні Указа № 253, якім прадугледжана, што мясцовыя выканаўчыя і распарадчыя органы змогуць прымаць рашэнні аб прыёмцы аб'ектаў у эксплуатацыю, пабудаваных з адступленнем ад нормаў у частцы захавання разрываў ад межаў зямельнага ўчастка да ўзведзеных аб'ектаў. Усё гэта стане стымулам для людзей, якія жадаюць жыць у уласным доме, – заўважыў Юрый Выжыкоўскі.
Крыніца: vitebsk-region.gov.by