В Витебской области обмолочено 88,4 % площадей

У Віцебскай вобласці абмалочана 88,4% плошчаў

На Віцебшчыне на раніцу 19 жніўня збожжавыя і зернебабовыя культуры абмалочаны на 88,4 % плошчаў.

Паводле інфармацыі аблсельгаспрода, убрана 257,3 тыс. га, намалочана 592,8 тыс. т пры ўраджайнасці 23 ц/га, лепшы паказчык у Аршанскім (37,3 ц/га) і Віцебскім – 33,2 ц/га раёнах.

Стартаваў абмалот яравога рапсу, які дае на круг у сярэднім 17,6 цэнтнераў.

Узарана 85,3 тыс. га (29 %) глебы для сяўбы азімых культур пад ураджай 2025 года. Рапс пасеяны на 43 тыс. га (71,7 %).

Завяршаецца трапаніе лёну, нарыхтавана 6,5 тыс. т льнотрасты сярэднім нумарам 0,97.

Пачалася ўборка кукурузы, ураджайнасць зялёнай масы – 234 ц/га. У цэлым з пачатку карманарыхтоўкі на ўмоўную галаву жывёлы прыпадае 14,41 ц к. а. (на аналагічную дату 2023-га было 9,51 ц к. а.).

Крыніца: vitebsk-region.gov.by

У Віцебскай вобласці абмалочана 88,4% плошчаў