Аляксандр Субоцін паставіў задачу завяршыць жніво ў Віцебскай вобласці да 20 жніўня
Аляксандр Субоцін правёў селектарную нараду па працы АПК. На анлайн сувязі прысутнічаў міністр сельскай гаспадаркі і харчавання Анатоль Ліневіч, а таксама прадстаўнікі рэгіёнаў вобласці.
Кіраўнік рэгіёну паставіў аграрыям задачу - павялічыць тэмп уборачнай кампаніі, завяршыць жніво да 20 жніўня.
Сярод рэгіёнаў-лідараў адзначаны хлебаробы Шуміліншчыны (93,1% убрана), Чашніцкага (89,5% убрана), Пастаўскага (88,9% убрана) раёнаў.
Міністр сельскай гаспадаркі і харчавання Анатоль Ліневіч звярнуў увагу на тое, што ў вобласці неабходна мабілізаваць усе сілы на час уборачнай страды.
На своечасовай падрыхтоўцы агародніна- і бульбаўборачнай тэхнікі завастрыў увагу першы намеснік старшыні аблвыканкама Генадзь Сабыніч.
Крыніца: vitebsk-region.gov.by