Кіраўніцтва Віцебскай вобласці адрасавала віншаванне з Днём будаўніка
Будаўнічая галіна з'яўляецца індыкатарам эканомікі рэгіёна. У бягучым годзе вы дэманструеце ўпэўненую і станоўчую дынаміку развіцця. Дзякуючы вашай працы змяняецца аблічча гарадоў і вёсак, узводзяцца дамы, сацыяльныя і прамысловыя аб'екты, фарміруецца камфортнае, бяспечнае асяроддзе.
Будаўнічы комплекс Віцебскай вобласці аб'ядноўвае больш за 630 будаўнічых, падрадных, рамонтных і іншых арганізацый рэспубліканскай, камунальнай і прыватнай форм уласнасці, прадпрыемствы па вытворчасці будаўнічых матэрыялаў, праектныя інстытуты, навучальныя цэнтры па падрыхтоўцы і перападрыхтоўцы рабочых розных спецыяльнасцей. Агульная колькасць працаўнікоў перавышае 23,6 тыс. чалавек.
Паважаныя будаўнікі і ветэраны галіны!
Дзякуем вам за высокі прафесіяналізм, майстэрства, адказнасць, важкі ўклад у эканамічнае развіццё рэгіёна і павышэнне якасці жыцця жыхароў Прыдзвіння.
Жадаем вам моцнага здароўя, шчасця, дабрабыту, поспехаў у працы на карысць роднай Віцебскай вобласці!
Крыніца: vitebsk-region.gov.by