"Второе олимпийское золото - подтверждение, что наша земля богата прекрасными и сильными людьми": Александр Субботин поздравил Ивана Литвиновича с победой

«Другое алімпійскае золата – пацвярджэнне, што наша зямля багатая на выдатных і моцных людзей»: Аляксандр Субоцін павіншаваў Івана Літвіновіча з перамогай

Аляксандр Субоцін выказаў словы падзякі Івану Літвіновічу і трэнеру Вользе Уласавай за бліскучае выступленне на Алімпіядзе ў Парыжы. Пра гэта паведамілі ў тэлеграм-канале "Віцебская вобласць. Афіцыйна".

Паважаныя Іван Уладзіміравіч і Вольга Анатольеўна!

Ад усёй душы віншую з алімпійскай перамогай! Кожны жыхар Віцебшчыны пільна сачыў за гэтымі спаборніцтвамі і шчыра падтрымліваў Вас! Дзякуй за Вашу працу і дасягнуты вынік. Віцебская школа батута ў чарговы раз даказала, што яна лепшая ў свеце. Упершыню ў гісторыі развіцця скачкоў на батуце тытул двухразовага алімпійскага чэмпіёна належыць ганароваму грамадзяніну горада Віцебска. У такі складаны час развіцця алімпійскага руху, геапалітычных баталій на міжнароднай арэне гэтая перамога набывае асаблівае значэнне для беларускага народа. Вы прайшлі складаны і церністы шлях, прадэманстравалі сілу, моц, высокі прафесіяналізм і майстэрства.

Другое алімпійскае золата - пацвярджэнне таго, што наша зямля багатая на выдатных і моцных людзей! Людзей самай вышэйшай пробе!

Крыніца: vitebsk-region.gov.by

«Другое алімпійскае золата – пацвярджэнне, што наша зямля багатая на выдатных і моцных людзей»: Аляксандр Субоцін павіншаваў Івана Літвіновіча з перамогай