Кіраўніцтва Віцебскай вобласці віншуе супрацоўнікаў і ветэранаў Камітэта дзяржаўнага кантролю з прафесійным святам!
Кіраўніцтва Віцебскай вобласці віншуе супрацоўнікаў і ветэранаў Камітэта дзяржаўнага кантролю з прафесійным святам!
Органы дзяржаўнага кантролю заўсёды адыгрывалі важную ролю ў станаўленні незалежнай Беларусі. Змагаліся са злачыннымі праявамі ва ўсіх галінах эканомікі. Шмат у чым, толькі дзякуючы прафесіяналізму работнікаў камітэта мы можам з упэўненасцю казаць, што злачынным элементам не ўдасца падарваць нашу эканоміку, не ўдасца распыліць і разрабаваць народныя грошы.
Цвёрда праводзячы лінію эканамічнай, палітычнай, фінансавай бяспекі беларускай дзяржавы, супрацоўнікі Камітэта дзяржаўнага кантролю кожны дзень сумленна і з годнасцю выконваюць свой абавязак перад краінай і народам. За гэта мы дзякуем вам.
Жадаем вам, вашым сем'ям здароўя, міру і дабрабыту, поспехаў у вашай нялёгкай службе і новых дасягненняў!
Крыніца: vitebsk-region.gov.by