Профсоюзы Беларуси передали Лепельскому аграрно-техническому колледжу новый трактор

Прафсаюзы Беларусі перадалі Лепельскаму аграрна-тэхнічнаму каледжу новы трактар

Новы трактар – падарунак ад Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі – сёння перадалі Лепельскаму аграрна-тэхнічнаму каледжу. У цырымоніі прымае ўдзел старшыня аблвыканкама Аляксандр Субоцін.

– Гэты год багаты на значныя і важныя даты, насычаны прыемнымі падзеямі і момантамі. І перададзеная новая тэхніка для каледжа – патрэбны падарунак. На трактары хлопцы будуць працаваць у полі, удзельнічаць у бітве за ўраджай, каваць аграрную славу нашага рэгіёну, – падкрэсліў Аляксандр Субоцін. – Дзякуй Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі. Мы будзем выкарыстоўваць трактар на ўсе 100 не толькі ў палях, але і ў навучальным працэсе.

Кіраўнік ФПБ Юрый Сенько адзначыў, што з Лепельскага аграрна-тэхнічнага каледжа выпусцілася шмат спецыялістаў, якія праслаўляюць краіну, і ўручыў ключы ад трактара дырэктару каледжа Алегу Лебедзю.

Крыніца: vitebsk-region.gov.by