Кіраўніцтва Віцебскай вобласці віншуе работнікаў гандлю са 100-годдзем з дня ўтварэння органаў гандлю Беларусі
Выконваючы сацыяльную функцыю, гандаль з'яўляецца найважнейшай галіной эканомікі, ад якой шмат у чым залежаць стабільнасць у грамадстве і дабрабыт грамадзян.
Сумесная праца органаў кіравання, прадпрыемстваў гандлю і прамысловасці вобласці, спалучэнне эканамічных і адміністрацыйных мер, прынятых у рэспубліцы і рэгіёне, дазволілі вывесці галіну на новы якасны ўзровень.
Сёння гандаль Віцебшчыны ўносіць значны ўклад у выкананне мэтавай задачы, вызначанай Праграмай сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь на 2021 – 2025 гады, у частцы павелічэння да канца бягучай пяцігодкі ўдзельнай вагі айчынных тавараў у агульным аб'ёме рознічнага тавараабароту да 63 %, з іх харчовых тавараў – да 85 %.
Асаблівага прызнання заслугоўваюць ваша пастаяннае імкненне да росту, асваенне новых ведаў, адпаведнасць патрабаванням часу.
Словы падзякі адрасуем ветэранам, якія заклалі аснову галіны і стварылі трывалую матэрыяльна-тэхнічную базу для яе функцыянавання, сталі прыкладам адданасці сваёй справе.
Ад усёй душы віншуем са знамянальнай датай, якая адлюстроўвае правільны курс рашучага і бесперапыннага руху наперад! Жадаем вам моцнага здароўя, шчасця, невычарпальнай энергіі, поспехаў у дасягненні пастаўленых мэт!
Крыніца: vitebsk-region.gov.by