Абмалот збожжавых і зерневых бабовых культур у Віцебскай вобласці правялі на 41,1% плошчаў
Паводле інфармацыі аблсельсгаспрода, на сённяшні дзень убрана 120 тыс. га, намалочана 293,3 тыс. т пры ўраджайнасці 24,4 ц/га, лепшы паказчык у Віцебскім – 35,2 ц/га і Аршанскім (35 ц/га) раёнах.
Азімы рапс убраны на 29,4 тыс. га (86,5 %), атрымана 41,9 тыс. т насення алею, ураджайнасць – 14,2 ц/га. Таксама камбайнам засталося абмалаціць лічаныя гектары насеннікаў ранніх збожжавых траў (усяго было 4498 га).
Лён выцерабілі амаль на 6,3 тыс. га (55,5 %).
Узаралі 20,3 тыс. га глебы для сяўбы азімага рапсу пад ураджай 2025 года. Усяго гэтая культура зойме 60 тыс. га.
Працягваецца нарыхтоўка кармоў другім укосам. Шматгадовыя травы скасілі на 94,6 тыс. га (59,9 %), на ўмоўную галаву жывёлы нарыхтавана 13,