Кіраўніцтва Віцебскай вобласці віншуе работнікаў і ветэранаў органаў і падраздзяленняў па надзвычайных сітуацыях з Днём пажарнай службы!
Кіраўніцтва Віцебскай вобласці віншуе работнікаў і ветэранаў органаў і падраздзяленняў па надзвычайных сітуацыях з Днём пажарнай службы!
Ваша праца патрабуе ад чалавека асаблівых якасцей – найвышэйшай кампетэнтнасці, выключнай сабранасці і асабістай мужнасці. Па першым клічы пажарныя заўсёды прыходзяць на дапамогу і, не шкадуючы ўласных жыццяў, уступаюць у барацьбу з вогненнай стыхіяй.
Такая самаадданасць і пачуццё датычнасці да чужой бяды здабылі вам вялікі грамадскі аўтарытэт і шчырую падзяку людзей.
Смеласць, доблесць, адвага — для пажарных гэта не проста словы, гэта якасці, без якіх не абысціся нават сёння – пры самым сучасным узроўні тэхнічнай аснашчанасці.
Шчырыя словы ўдзячнасці за службу выказваем ветэранам!
Жадаем вам, паважаныя работнікі пажарнай службы, здароўя, поспехаў, шчасця і дабрабыту ў сем'ях!
Крыніца: vitebsk-region.gov.by