У Віцебскім аблвыканкаме прайшоў кадравы дзень
Кадравы дзень прайшоў у Віцебскім аблвыканкаме, пра гэта паведамляе telegram-канал "Віцебская вобласць. Афіцыйна".
Аляксандр Субоцін і памочнік Прэзідэнта-інспектар па Віцебскай вобласці Сяргей Ляўковіч далі згоду на прызначэнне:
Аляксея Гапановіча на пасаду галоўнага ўрача Віцебскай гарадской клінічнай бальніцы хуткай медыцынскай дапамогі;
Мікалая Латышава — намеснікам старшыні па будаўніцтве Лепельскага райвыканкама;
Аляксандра Глінскага на пасаду дырэктара ААТ "Прыазёрны мір" Шумілінскага раёна.
Крыніца: vitebsk-region.gov.by