Лукашэнка прызначыў упаўнаважаных кіраўніка дзяржавы ў Віцебскай вобласці
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў распараджэнне, у адпаведнасці з якім прызначаны ўпаўнаважаныя прадстаўнікі кіраўніка дзяржавы ў абласцях і Мінску. Пра гэта паведамляецца ў telegram-канале "Пул Першага".
Упаўнаважанымі прадстаўнікамі кіраўніка дзяржавы ў Віцебскай вобласці назначаны старшыня Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Ігар Сяргеенка і міністр сельскай гаспадаркі і харчавання Анатоль Ліневіч;
У Брэсцкай вобласці - першы намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Наталля Петкевіч і старшыня Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу па заканадаўстве і дзяржаўным будаўніцтве Міхаіл Русы;
У Гомельскай вобласці - кіраўнік справамі Прэзідэнта Беларусі Юрый Назараў і намеснік прэм'ер-міністра Анатоль Сівак;
У Гродзенскай вобласці - дзяржаўны сакратар Савета бяспекі Аляксандр Вальфовіч і старшыня Камітэта дзяржаўнага кантролю Васіль Герасімаў;
У Мінскай вобласці - намеснік старшыні Усебеларускага народнага сходу Аляксандр Касінец і намеснік прэм'ер-міністра Пётр Пархомчык;
У Магілёўскай вобласці - кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта Беларусі Дзмітрый Крутой і старшыня Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу па рэгіянальнай палітыцы і мясцовым самакіраванні Леанід Заяц;
У Мінску - старшыня Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Наталля Качанава і міністр унутраных спраў Іван Кубракоў.
У адпаведнасці з дакументам прызнаюцца страціўшымі сілу прынятыя да выдання дадзенага распараджэння акты Прэзідэнта (іх структурныя элементы) па пытаннях прызначэння і вызвалення ўпаўнаважаных прадстаўнікоў кіраўніка дзяржавы ў абласцях і горадзе Мінску.
Крыніца: vitebsk-region.gov.by