Кіраўніцтва Віцебскай вобласці прыві
Шчыра вітаем і віншуем гасцей і жыхароў вобласці, арганізатараў і ўдзельнікаў ХХXIII Міжнароднага фестывалю мастацтваў ”Славянскі базар у Віцебску“ з адкрыццём форуму культуры, міру і дабра!
Дарагія сябры!
Вось ужо 33 гады фестываль праходзіць на высокім творчым і арганізацыйным узроўні, мае свае традыцыі і пастаянна здзіўляе сваёй шматграннасцю і адкрытасцю. Яго па праву называюць візітнай карткай Віцебшчыны і ўсёй Беларусі, сімвалам яднання славянскіх народаў. Ён стаў месцам сустрэчы прыхільнікаў культуры і мастацтва, аб'ядноўвае артыстаў, мастакоў, музыкантаў з розных краін. Мастацтва не мае патрэбы ў перакладзе і служыць умацаванню ўзаемаадносін прадстаўнікоў розных нацыянальнасцей і дзяржаў!
Сёлета мы прымаем гасцей з 38 краін. Сярод асноўных мерапрыемстваў ХХXIII Міжнароднага фестывалю мастацтваў ”Славянскі базар у Віцебску“: урачыстая цырымонія і гала-канцэрт, Дні Саюзнай дзяржавы, XXXIII Міжнародны конкурс выканаўцаў эстраднай песні ”Віцебск“ і XXII Міжнародны дзіцячы музычны конкурс, Дзень моладзі.
Акрамя шырокай канцэртнай праграмы ў фестывальныя дні рэалізуецца мноства культурных праектаў: ”Тэатральныя сустрэчы“, ”Лялечны квартал“, ”Фэст вулічнага мастацтва“, цікавыя разнапланавыя выставы, кірмаш народных рамёстваў і многае іншае. Віцебскі форум – гэта яшчэ і дзелавая міжнародная пляцоўка. Упершыню ў дні фестывалю нас наведаюць прадстаўнікі Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва. ”Славянскаму базару“ самой лёсам прызначана стаць цэнтрам прыцягнення розных культур.
Перакананы, гасцям і ўдзельнікам, жыхарам Прыдзвінне ён запомніцца сваімі непаўторнымі праектамі, радаснымі сустрэчамі з сапраўдным мастацтвам.
Жадаем усім здароўя, выдатнага настрою, яркіх і незабыўных уражанняў. Мы зноў з радасцю гаворым: прывітанне, фестываль!
З павагай,
Аляксандр СУБОЦІН, старшыня Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта.
Дзмітрый ДЗЕМІДАЎ, старшыня Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў.
Крыніца: vitebsk-region.gov.by