Дмитрий Демидов встретился с делегацией из Волгоградской области

Дзмітрый Дзямідаў сустрэўся з дэлегацыяй з Валгаградскай вобласці

Старшыня абласнога Савета дэпутатаў Дзмітрый Дзямідаў правёў сустрэчу з валгаградскай дэлегацыяй на чале са старшынёй абласной Думы Аляксандрам Блошкіным. 

– Трэба і далей умацоўваць эканамічныя адносіны, аказваць садзейнічанне суб'ектам гаспадарання па наладжванні сувязяў, шукаць шляхі пашырэння супрацоўніцтва. Гэта важна для паспяховага развіцця эканомікі, ад якой залежыць як дабрабыт нашых людзей, так і эканамічны патэнцыял дзяржаў, – падкрэсліў Дзмітрый Дзямідаў.

Кіраўнік дэпутацкага корпуса Віцебшчыны адзначыў, што таваразварот Беларусі з Валгаградскай вобласцю па выніках студзеня-красавіка бягучага года склаў 87 млн долараў. З расійскім рэгіёнам супрацоўнічаюць найбуйнейшыя флагманы краіны: МТЗ, МАЗ, Гомсельмаш і інш.

– Што тычыцца вытворцаў Віцебскай вобласці, экспарт тавараў у Валгаградскую вобласць за чатыры месяцы склаў парадку 2,6 млн долараў. Так, Наваполацкі «ЭддзіТэк» аднавіў адгрузку прысадак для машынных маслаў на суму 1,3 млн долараў. Коханаўскім трубным заводам «Белтрубпласт» адгружана прадукцыі на суму каля 700 тыс. долараў, – адзначыў Дзмітрый Дзямідаў. – Актывізавана праца па экспарце балонаў для звадкаванага газу ТАА «Цыліндэрс-Бел», шклоткані ААТ «Полацкшкловалакно», распыляльнікаў ТАА «Белама Плюс». УП «Полімерканструкцыя» зацікаўлена ў цесным узаемадзеянні з Валгаградскай вобласцю.

Кіраўнік дэпутацкага корпуса Віцебшчыны выказаў упэўненасць, што ўсе планы аб супрацоўніцтве, якое выбудоўваецца на ўмовах кантракцыі і доўгатэрміновых адносін, безумоўна, будуць рэалізаваны. Трэба шукаць схемы, якія прыводзілі б да ўзаемнай зацікаўленасці прадпрыемстваў і рэгіёнаў.

– Паміж нашымі абласцямі цесныя эканамічныя сувязі, і сёння яны толькі мацнеюць, – падкрэсліў Аляксандр Блошкін. – Нашы людзі з вялікім задавальненнем купляюць прадукцыю лёгкай прамысловасці, сельскагаспадарчую, тэхніку. Выканаўчая ўлада нашага рэгіёна зусім нядаўна заключыла новыя пагадненні аб супрацоўніцтве ў эканоміцы, культуры, турызме. Мы гэта вельмі цэнім.

Крыніца: vitebsk-region.gov.by

Дзмітрый Дзямідаў сустрэўся з дэлегацыяй з Валгаградскай вобласці