Абласная і гарадская Дошкі гонару абнавілі ў Віцебску ў Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь
Старшыня абласнога выканаўчага камітэта Аляксандр Субоцін адзначыў, што асабліва сімвалічна, што менавіта на плошчы Перамогі ў такі важны для кожнага беларуса дзень адзначаюць пераможцаў спаборніцтва за лепшыя дасягненні ў розных галінах сацыяльна-эканамічнага жыцця ў 2023 годзе.
- Дзякуючы працы кожнага з вас мы рухаемся наперад, рэалізуем намечаныя планы, дасягаем новых вышынь. Заслужаных калектываў і аўтарытэтных людзей у нас шмат. Але першымі сёння названы тыя, хто атрымаў пераканаўчы вынік у працы і, не спыняючыся на дасягнутым, ідзе далей, - адзначыў кіраўнік вобласці.
Даведка "ВВ". Летась на Віцебшчыне адкрыліся 433 новыя прадпрыемствы, трэць з іх – у вытворчай сферы. Прадукцыя віцебскіх вытворцаў экспартуецца ў 65 дзяржаў. Знешнегандлёвыя аперацыі ажыццяўляюцца з 97 краінамі.
На гарадскую Дошку гонару занесены: Віцебскі завод электравымяральных прыбораў, «Віцязь», «Кандытарская фабрыка «Віцьба», «Інстытут Віцебскграмадзянпраект», «Дзяржбудэкспертыза па Віцебскай вобласці», Віцебскаблводаканал, Віцебскае камунальнае вытворчае ўнітарнае прадпрыемства катлоў і цеплавых сетак «ВПКіЦС», ААТ «НІКА», Белтэлекам, гімназія № 2 Віцебска, дзіцячы сад № 7 Віцебска «Кветачка-сямікветка», абласны інстытут развіцця адукацыі, гарадская цэнтральная паліклініка, гарадская клінічная бальніца хуткай медыцынскай дапамогі, футбольны клуб «Віцебск», Тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Кастрычніцкага раёна Віцебска, абласны краязнаўчы музей, Цэнтр культуры «Віцебск».
Крыніца: vitebsk-region.gov.by