В Витебске открыли новое архивохранилище

У Віцебску адкрылі новае архівасховішча

У Віцебску адкрыта новае архівасховішча праектнай магутнасцю 400 тыс. спраў. Рэканструкцыя будынка пад архіў праводзілася на працягу амаль двух гадоў за кошт абласнога бюджэту.

Увод у эксплуатацыю аб'екта дазволіць прымаць дакументы пастаяннага захоўвання на працягу 40 гадоў і цалкам вырашае праблему дэфіцыту свабодных плошчаў. У цэлым на пачатак года ў Дзяржаўным архіве Віцебскай вобласці захоўвалася 1,3 млн спраў з 1917-га па 2022 год.

Дакументы адлюстроўваюць найважнейшыя падзеі і этапы сацыяльна-эканамічнага развіцця, дзяржаўнага кіравання і грамадска-палітычнага жыцця рэгіёна.

Старшыня аблвыканкама Аляксандр Субоцін павіншаваў калектыў Дзяржаўнага архіва Віцебскай вобласці з новай лакацыяй і адзначыў, што іх праца вельмі важная для людзей, якія цікавяцца гісторыяй як сваёй сям'і, так і рэгіёна. Кіраўнік вобласці выказаў надзею, што супрацоўнікам аднаго з самых буйных архіваў нашай краіны будзе камфортна працаваць у будынку, перспектывы якога разлічаны на некалькі дзесяткаў гадоў.

Міністр юстыцыі Рэспублікі Беларусь Яўген Каваленка канстатаваў, што гэта не проста тэхнічны аб'ект. Ён прызначаны выконваць стратэгічныя задачы нашай дзяржавы па захаванні гістарычнай праўды і памяці аб подзвігу беларускага народа ў перыяд Вялікай Айчыннай вайны. Архівы – не толькі дакументальная скарбніца, але і галоўная крыніца інфармацыі для правядзення грамадскай працы, прававога асветніцтва, арганізацыі выстаў і іншых мерапрыемстваў, у рамках якіх фарміруецца дзяржаўнасць і патрыятызм нашых грамадзян.

Намеснік дырэктара ТАА «Праф НК» Аляксандр Драбо перадаў сімвалічны ключ ад будаўнікоў дырэктару Дзяржаўнага архіва Віцебскай вобласці Таццяне Свістуновай.

Дарэчы. Перадваенны Віцебскі абласны архіў па аб'ёме і каштоўнасці дакументаў, што захоўваюцца, з'яўляўся найбуйнейшым у БССР. Пасля вызвалення ў памяшканні ўстановы было знойдзена 80 тыс. спраў. Каля 700 тыс. адзінак захоўвання, вывезеных нямецкімі акупантамі, было выяўлена ў былым жаночым манастыры ў горадзе Вільна (Вільнюс). Агульная колькасць знішчаных захопнікамі архіўных матэрыялаў склала 1,18 млн адзінак захоўвання.

У рамках мерапрыемства намеснік дырэктара Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь, кандыдат гістарычных навук Святаслаў Кулінок прэзентаваў унікальнае выданне – зборнік дакументаў і матэрыялаў «Нацысцкія карныя аперацыі супраць партызан Полацка-Лепельскай зоны. Красавік – май 1944 г.».

"Віцебскія весці"

Крыніца: vitebsk-region.gov.by

У Віцебску адкрылі новае архівасховішча