В Витебске состоялся яркий и масштабный праздник «Витебск – город художников, музыкантов и сильных людей!»

У Віцебску адбылося яркае і маштабнае свята «Віцебск – горад мастакоў, музыкаў і моцных людзей!»

На беразе ракі Заходняя Дзвіна ў Віцебску адбылося яркае і маштабнае свята «Віцебск – горад мастакоў, музыкантаў і моцных людзей!», прысвечанае 1050-годдзю з дня ўтварэння паўночнай сталіцы.

Першымі павіншавалі гараджан і гасцей Віцебска ветэраны-парашутысты, якія спусціліся на плошчу Тысячагоддзя з неба. Адзін з ветэранаў парашутнага спорту нават трымаў дзяржаўны сцяг Беларусі.

Парадавалі гледачоў і работнікі МНС, уладкаваўшы воднае шоу. Пад Кіраўскім мостам, скрозь рознакаляровы вадаспад, праносіліся катэры, а ў паветры – верталёты. Ратавальнікі дэманстравалі работу ў выпадку надзвычайнай сітуацыі: паказвалі, як ратуюць людзей, што пацярпелі крушэнне на вадзе, а яшчэ забіралі ваду з ракі ў спецыяльную ёмістасць, прымацаваную да верталётаў і ляцелі да ўмоўнага ачага ўзгарання, – менавіта так работнікі МНС тушаць лясныя пажары.

Крыніца: vitebsk-region

У Віцебску адбылося яркае і маштабнае свята «Віцебск – горад мастакоў, музыкаў і моцных людзей!»