Аляксандр Субоцін: Форум дазволіць узмацніць сувязі паміж Беларуссю і Расіяй
XI Форум рэгіёнаў Беларусі і Расіі, апроч камерцыйнага боку, дае магчымасць умацаваць супрацоўніцтва ў сферы культуры, навукі, адукацыі. Такое меркаванне журналістам выказаў старшыня Віцебскага аблвыканкама Аляксандр Субоцін.
Аляксандр Субоцін, старшыня Віцебскага аблвыканкама:
– Прымаць такую вялікую колькасць гасцей – вялікая адказнасць. Хочацца паказаць сябе з лепшага боку. Апроч камерцыйнага боку гэтага Форуму, а ўжо падпісана 400 кантрактаў на суму больш за 60 мільярдаў расійскіх рублёў, важным з'яўляецца тое, што мы пачынаем больш сябраваць, з'яўляюцца новыя сувязі: культурныя, навуковыя, адукацыйныя, а гэта база для актыўнага супрацоўніцтва і супольных праектаў. Форум важны для абодвух бакоў і будучыня ў Саюзнай дзяржавы ёсць.
Крыніца: vitebsk-region.gov.by