Кіраўніцтва Віцебскай вобласці накіравала віншаванні ў сувязі з 1050-годдзем Віцебска
Паважаныя жыхары Віцебска і госці горада!
Віцебск адзначае слаўную дату – 1050 гадоў. Тут усё прасякнута гісторыяй, старажытнасцю, творчасцю і паэзіяй. Наш абласны цэнтр – адзін з найстаражытнейшых на беларускай зямлі, і за мяжой яго ўсе ведаюць як горад мастакоў і фестываляў, радзіму Шагала і сталіцу «Славянскага базару».
Гісторыя і сучаснасць у ім цесна пераплятаюцца. На долю Віцебска выпала нямала выпрабаванняў – у Вялікую Айчынную вайну ён быў разбураны амаль дашчэнту. Але працавітыя віцябляне адрадзілі яго вуліцы і плошчы, стварылі новыя прамысловыя прадпрыемствы, пабудавалі сучасныя аб'екты сацыяльнай інфраструктуры.
Адкрытыя, шчодрыя душой і сэрцам віцябляне ўмеюць думаць маштабна, спалучаць майстэрства са імкненнем да дасканаласці ў прафесіі і жыцці. Мы разам, згуртаваўшыся ў адзіную сям'ю, можам многае.
І наперадзе нас чакаюць вялікія справы і высакародныя мэты.
Віншуем гараджан з днём нараджэння Віцебска!
Няхай віцебскае неба заўсёды будзе мірным і светлым, а горад працягвае здзіўляць нас сваёй непаўторнасцю, радаваць чысцінёй, натхняць на новыя здзяйсненні!
З павагай,
А. М. Субоцін, старшыня Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта
Д. В. Дзямідаў, старшыня Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў
Крыніца: vitebsk-region